ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Ясна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 ліпеня 2022, 22:31

Лукашэнка: украінская мова будзе заўсёды гучаць на "Славянскім базары"

14 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Украінская мова будзе заўсёды гучаць на "Славянскім базары". Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі адкрыцця XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Чаго б нам гэта ні каштавала, на адкрыцці "Славянскага базару" гучала ўкраінская мова. І будзе гучаць, у тым ліку сёння. Больш таго: яна будзе тут гучаць заўсёды!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Украіна, брацкі ўкраінскі народ, вернецца ў сваю сям'ю, а мы зрабіць павінны ўсё магчымае, каб фестываль жыў. Каб сюды прыязджалі людзі з розных куткоў зямлі. І няхай ніхто не сумняваецца: наша славянская душа ўсё вытрымае, чарговы раз перапакутуе, а ідэі дабра, міру і справядлівасці зноў перамогуць", - заявіў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі