ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 13 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 мая 2022, 15:43

Лукашэнка: Украіна поўнасцю лягла пад Захад

Фота Unsplash
Фота Unsplash

16 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. Украіна поўнасцю лягла пад Захад. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 16 мая ў Маскве на сустрэчы лідараў краін АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння няма больш злабадзённага і важнага пытання, чым канфлікт вакол Украіны. Пачынаючы з 2014 года, усе мы аказвалі ўсё неабходнае садзейнічанне ў мэтах яго ўрэгулявання. У прынцыпе, мы гатовы, усе, хто сядзіць за сталом, рабіць гэта і цяпер у любым фармаце", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што Украіну нацкоўвалі і падбухторвалі, нашпігоўваючы яе нацыяналізмам, нацызмам, а, як сведчаць падзеі ў Адэсе, калі спалілі жывых людзей, і фашызмам. А таксама русафобіяй і зброяй. "Цкавалі чым толькі магчыма", - сказаў Прэзідэнт.

"Пасля выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 года ў адносінах да ўзаемадзеяння з Беларуссю Украіна поўнасцю, як у нас прынята гаварыць, лягла пад Захад. На працягу апошніх двух гадоў мы пастаянна адчуваем на сабе недружалюбныя акцыі з боку нашай паўднёвай суседкі. Украіна на апярэджанне ўвяла супраць нас санкцыі. Гэта значыць Захад яшчэ не ўводзіў ніякія санкцыі, і амерыканцы ў тым ліку. Украіна гэта зрабіла першай. Неба закрылі, чыгуначныя зносіны. Потым пачалі рыхтаваць баевікоў, нам падкідваць. Потым зброя праз граніцу пайшла. Гэта ўсё вядома. Ажыццяўляла правакацыйныя дзеянні авіяцыяй шляхам вядзення разведкі ўкраінскімі беспілотнікамі ў паветранай прасторы Беларусі. Факты, якія сведчаць аб пагрозе нашай нацыянальнай бяспецы, неаспрэчныя", - пералічыў беларускі лідар.

"Менавіта таму намі абсалютна правамерна быў задзейнічаны механізм падтрымкі ў рамках саюза з Расіяй. Беларусь і да пачатку ваеннай аперацыі Расіі звяртала ўвагу на неабгрунтаваны рост ваеннай прысутнасці Захаду ва Украіне. І ў рэгіёне ў цэлым. Мы аб гэтым неаднаразова гаварылі і папярэджвалі, што справа ідзе да канфлікту", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі