Сцяг Серада, 28 лютага 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 студзеня 2023, 17:21

Лукашэнка ў Зімбабвэ абмеркаваў у тым ліку перспектывы супрацоўніцтва з Мазамбікам

31 студзеня, Харарэ /Кар. БЕЛТА/. На перагаворах з Прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам былі ў тым ліку абмеркаваны перспектывы развіцця супрацоўніцтва з Мазамбікам і тое, як можна перанесці напрацаваны з зімбабвійскім бокам вопыт на гэту краіну. Аб гэтым па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Зімбабвэ заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы растлумачыў, што ў Эмерсана Мнангагвы добрыя адносіны з кіраўніцтвам Мазамбіка і ён можа аказаць садзейнічанне ў гэтым пытанні.

"Па ініцыятыве майго сябра мы ўчора абмяркоўвалі пытанне супрацоўніцтва Зімбабвэ, Беларусі і Мазамбіка. Мазамбік - буйнейшая краіна - побач, узбярэжжа - тысяча кіламетраў, аграрная краіна. Патрабуе велізарных укладанняў у сельскую гаспадарку. Мы ўжо маем вопыт. І Прэзідэнт гаворыць: "Гэта мой сябар - Прэзідэнт Мазамбіка". І мы ў бліжэйшы час абмяркуем, як наш вопыт - Зімбабвэ і Беларусі - перанесці на Мазамбік", - падзяліўся падрабязнасцямі Аляксандр Лукашэнка.-Э-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі