ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 25 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 снежня 2021, 13:15

Лукашэнка: у выпадку змянення Канстытуцыі сістэма кіравання ў дзяржаве будзе адбудавана нанова

У час нарады
У час нарады

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выпадку змянення Канстытуцыі сістэма кіравання ў дзяржаве будзе адбудавана нанова. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях змянення Канстытуцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прыняўшы Канстытуцыю, калі народ падтрымае, нам, цяперашнім органам улады, у тым ліку і Прэзідэнту, і парламенту, і гэтак далей, давядзецца адбудаваць сістэму ў краіне згодна з гэтай Канстытуцыяй. Вось і ўвесь адказ на тыя пытанні: а калі? а што? а выбары датэрмінова, звыштэрмінова? і гэтак далей. Нам трэба, прыняўшы Канстытуцыю, выбудаваць стройную сістэму кіравання, гаспадарання ў эканоміцы, палітычную сістэму, прыняць асноўныя законы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, пасля таго, як сістэма будзе адбудавана, будуць унесены неабходныя папраўкі ў заканадаўства і прыняты дадатковыя прававыя акты, трэба выходзіць на новы цыкл электаральных кампаній.

"Але мы яшчэ параімся. Калі будуць якія-небудзь іншыя разумныя прапановы, мы на іх паглядзім, - сказаў Прэзідэнт. - Усё ж такі ёсць істотныя змяненні, у тым ліку ў структурах улады і кіравання. Гэта вельмі сур'ёзны момант цяпер. Калі нехта думае, што мы ўсё гэта ні з сяго ні з таго прымем і кінем, і там каша пачнецца, хаос - гэтага не будзе. Прымем рашэнне пасля новай Канстытуцыі, адбудуем механізмы і тады пойдзем на новы цыкл электаральнай кампаніі. Гэта сведчыць аб тым, што мы для нашага беларускага народа будзем адбудоўваць новую сістэму кіравання нашай дзяржавай, у прыватнасці".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі