ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 28 студзеня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 лістапада 2020, 14:46

Лукашэнка: у супрацоўніцтве з Пакістанам нельга дапускаць паўзы

Саджад Хайдэр Хан і Аляксандр Лукашэнка
Саджад Хайдэр Хан і Аляксандр Лукашэнка

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэба падтрымліваць інтэнсіўнае супрацоўніцтва з Пакістанам і не дапускаць паўзы ва ўзаемадзеянні. Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час нефармальнай размовы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Пакістан Саджадам Хайдэрам Ханам пасля цырымоніі ўручэння даверчых грамат, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пакістанскі дыпламат у час размовы звярнуў увагу на добрыя адносіны, якія захаваліся з Беларуссю па многіх напрамках.

У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы выказаў меркаванне: "Нельга дапускаць паўзы ў нашых інтэнсіўных адносінах. Перадайце гэта прэм'ер-міністру: патрэбны імпульс у двухбаковых адносінах сёння". Пры гэтым Прэзідэнт адзначыў гатоўнасць беларускага боку актывізаваць узаемадзеянне з Пакістанам.

Прымаючы даверчыя граматы, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што пасля адкрыцця сваіх дыпламатычных місій Мінск і Ісламабад зрабілі сапраўдны прарыў ва ўсіх сферах узаемадзеяння і цяпер неабходна правільна выкарыстоўваць існуючыя напрацоўкі, удзяліўшы асаблівую ўвагу прамысловасці, сельскай гаспадарцы, адукацыі, фармацэўтыцы і ахове здароўя.

У Беларусі чакаюць візіту прэм'ер-міністра Пакістана Імрана Хана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі