ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 красавіка 2023, 16:26

Лукашэнка: у Саюзнай дзяржаве створана эфектыўная сістэма абароны і забеспячэння бяспекі

6 красавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. У Саюзнай дзяржаве створана эфектыўная сістэма абароны і забеспячэння бяспекі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Крамлі на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Створана эфектыўная сістэма абароны і забеспячэння бяспекі Саюзнай дзяржавы, у рамках якой паспяхова функцыянуюць рэгіянальная групоўка войскаў (сіл) і адзіная рэгіянальная сістэма ППА. Прынятыя крокі па ўмацаванні пагранічнай бяспекі далі магчымасць значна павысіць абароненасць Саюзнай дзяржавы ад міжнароднага тэрарызму, некантралюемых патокаў міграцыі, кантрабанды зброі і боепрыпасаў, наркатрафіка, незаконнай эканамічнай дзейнасці", - канстатаваў беларускі лідар.

Ён таксама адзначыў, што на міжнароднай арэне краіны праводзяць узгодненую знешнюю палітыку. "Наша супрацоўніцтва ў галіне знешняй палітыкі - гэта наогул прыклад для іншых ведамстваў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі