Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 сакавіка 2023, 09:22

Лукашэнка ў Пекіне ўсклаў вянок да Помніка народным героям

1 сакавіка, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Пекіне на плошчы Цяньаньмэнь усклаў вянок да Помніка народным героям, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прагучалі дзяржаўныя гімны Беларусі і КНР, пасля чаго пад урачыстую мелодыю "Кветкі для герояў" да падножжа помніка быў ускладзены вянок у колерах Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Завяршэнне цырымоніі сімвалізавала ўрачыстая мелодыя "У гонар герояў".

Помнік на плошчы Цяньаньмэнь пабудаваны ў сярэдзіне XX стагоддзя ў памяць аб героях, якія аддалі жыццё ў рэвалюцыйнай барацьбе кітайскага народа ў XIX-XX стагоддзях. Вышыня абеліска складае 37,9 метра, што параўнальна з дзесяціпавярховым домам. На п'едэстале знаходзяцца восем барэльефаў з белага мармуру з выявамі рэвалюцыйнай барацьбы кітайцаў у перыяд з 1840 года да заснавання КНР у 1949 годзе. На мануменце высечана рукапісная цытата Маа Цзэдуна: "Вечная слава народным героям!"-Э-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі