ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 7 снежня 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 жніўня 2022, 14:32

Лукашэнка: "У мяне няма жадання, каб нашы людзі ваявалі. У імя чаго?"

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

19 жніўня, Пружанскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з работнікамі гаспадаркі "Жураўлінае" і жыхарамі Пружанскага раёна заклікаў беларусаў цаніць і берагчы ўсё дасягнутае ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы павінны разумець, што ніхто вас на плячах несці не будзе. І я ў тым ліку. Так, я буду дапамагаць. Але я разумею: чалавек і сям'я толькі тады паспяховыя, калі яны самі перш за ўсё клапоцяцца пра сябе і сваіх дзяцей. А ўжо што Лукашэнка, дзяржава дасць, як у народзе кажуць, - гэта дадатак. Таму беражыце тое, што ёсць", - заклікаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што сёння адбываецца ва Украіне. Беларусь стала прыстанішчам для тысяч украінцаў, якія цяпер атрымліваюць беларускае грамадзянства. "Як яны працуюць! І рады. Чаму - таму што яны гора перажылі, яны перанеслі вайну. І гэта нашы людзі. Мы іх не павінны крыўдзіць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Вы не думайце, што я тут планую нейкае нападзенне, вось Украіну будзем бамбіць з тэрыторыі Беларусі і гэтак далей. Няма ў мяне ніякага жадання, каб вашы і мае дзеці ваявалі. У імя чаго? Нам трэба ўціхамірыцца. Ніякая Украіна не ваюе сёння. Сёння з Расіяй ваюе ўвесь блок НАТА і Амерыка перш за ўсё", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, Еўропа ўжо даўно спыніла б гэту вайну, калі б ЗША не прадаўжалі з дапамогай Польшчы падтрымліваць баявыя дзеянні.

"Таму беражыце тое, што ёсць. І не спадзявайцеся, што нехта вам прынясе і дасць. У нас ёсць дзе зарабіць. У нас усё ёсць для таго, каб жыць і працаваць, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Будзем рабіць усё для таго, каб вы жылі нармальна. Толькі, калі ласка, не спыняйцеся, варушыцеся самі. Помніце, што гэта вам трэба перш за ўсё. Дзяржава як падтрымлівала вас заўсёды, так і будзе падтрымліваць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі