ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2023, 11:29

Лукашэнка ў Маскве прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар Дня Перамогі

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Маскве прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар Дня Перамогі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы на Краснай плошчы прысутнічаў на парадзе ў гонар 78-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Перад пачаткам мерапрыемства яго прывітаў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Разам з іншымі лідарамі краін СНД, якія прыбылі ў Маскву, і ветэранамі Аляксандр Лукашэнка назіраў за парадам з трыбуны.

У памяць аб загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны была аб'яўлена мінута маўчання.

Пасля завяршэння парада лідары краін разам усклалі вянок і кветкі да Магілы Невядомага Салдата ў Аляксандраўскім садзе ля сцен Крамля.

У Маскву таксама прыбылі прэзідэнты Казахстана, Узбекістана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана, прэм'ер-міністр Арменіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі