ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 29 студзеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 кастрычніка 2022, 14:19

Лукашэнка ў інтэрв'ю NBC: Пуцін ніколі не ставіў перад сабой мэту прымяніць ядзерную зброю ва Украіне

У час інтэрв'ю
У час інтэрв'ю

14 кастрычніка, Астана /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Уладзімір Пуцін і кіраўніцтва Расіі ніколі не ставілі перад сабой мэту прымяніць ядзерную зброю ва Украіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Астане заявіў у інтэрв'ю амерыканскай тэлекампаніі NBC, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне наконт таго, ці вялікая верагоднасць, што Прэзідэнт Расіі вырашыць выкарыстоўваць ядзерную зброю.

"Самае галоўнае, свайго субяседніка і нават праціўніка не заганяйце ў кут. Таму не трэба пераходзіць тыя лініі, як расіяне кажуць, "чырвоныя лініі". Нельга іх пераходзіць. Што датычыцца ядзернай зброі, любая зброя для нечага ж ствараецца. Ёсць зброя - зразумела, што яна ствараецца для прымянення. Расія выразна абазначыла сваю пазіцыю: не дай бог, будзе нападзенне на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, у гэтым выпадку Расія можа пры неабходнасці выкарыстоўваць усе віды зброі", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Што датычыцца падтэксту вашага пытання, ніколі, у тым ліку і Прэзідэнт Пуцін, кіраўніцтва Расіі не ставіла перад сабой мэту прымяніць ядзерную зброю ва Украіне. Такой неабходнасці няма", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў, як некалькі дзён таму Расія нанесла высокадакладнай зброяй удары па Украіне ў адказ на дзеянні ў дачыненні да Крымскага моста. "Вы заўважылі, што гэта сіла. І вельмі вялікая. Але гэта яшчэ не ўсё. Расія валодае, гэта я дакладна ведаю, самымі сучаснымі відамі зброі. І не трэба ядзернай зброі. Расія справіцца без ядзернай зброі", - запэўніў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Але, заўважыў ён, паўстае пытанне, каму выгадна мусіраваць гэту тэму і навошта гэта патрэбна. "Загінуць ужо не тысячы, а сотні тысяч людзей (у выпадку выкарыстання ядзернай зброі. - Заўвага БЕЛТА). З боку Украіны ў тым ліку", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што ўжо на тэму ядзернай зброі сталі гаварыць і некаторыя лідары ​​ядзерных дзяржаў. "Па-мойму, у Вялікабрытаніі не аднойчы Макрон пачаў гэту тэму закранаць. Ні ў якім выпадку нават размаўляць на гэту тэму нельга. Гэта канец планеты, калі толькі будзе прыменена ядзерная зброя хоць адной дзяржавай. Таму што гэта выкліча ланцуговую рэакцыю. У Расіі гэта цудоўна разумеюць. І ніхто, яшчэ раз падкрэсліваю, я гэта дакладна ведаю, ніхто не ставіць так пытанне і не ставіць сваёй мэтай прымяніць ядзерную зброю. Абсалютна дакладна вам гавару", - заявіў беларускі лідар.

"Трэба шукаць шляхі мірнага вырашэння гэтага канфлікту. Гэта выгадна для ўсіх, у тым ліку для ЗША", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі