ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 24 мая 2022
Мінск Ясна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 лістапада 2021, 21:25

Лукашэнка ў інтэрв'ю Бі-бі-сі: "Навошта вы прыйшлі ў наш дом і спрабавалі яго разбурыць?"

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю брытанскай медыякампаніі Бі-бі-сі заявіў, што праводзіць незалежную палітыку і дзейнічае перш за ўсё ў інтарэсах беларускага народа, паведамляе БЕЛТА.

Інтэрв'юер пацікавіўся ў кіраўніка дзяржавы, чаму Еўрасаюзу цяжка мець з ім зносіны. "Я адкажу, чаму вам са мной складана. Вам са мной складана, таму што я не танцую пад вашу музыку. Я праводжу незалежную палітыку. І ад вас, і хоць ад каго - ад амерыканцаў, англічан, Еўрасаюза. Я бачу свой народ", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён таксама адзначыў, што Беларусь заўсёды імкнулася жыць у міры і згодзе са сваімі суседзямі. "Вы што, скажаце, што я сваім суседзям дакучаў? Я што, арганізоўваў з палякамі, латышамі, літоўцамі, з украінцамі нейкія бойкі на граніцы? Ніколі. Вось тут (у Палацы Незалежнасці, дзе праходзіла інтэрв'ю. - Заўвага БЕЛТА) саміт "нармандскай чацвёркі" па Украіне (праводзіўся. - Заўвага БЕЛТА), і тут спынена была вайна (так, там пастрэльваюць да гэтага часу, але вайны няма, тысячамі не гінуць), - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мы зрабілі ўсё. Заўсёды гаварыў, што суседзі ад Бога, іх не выбіраюць. Мы што, літоўцам, латышам нейкія праблемы стваралі? Ніколі".

Адначасова Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу журналіста на факты замежнага ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі: "Навошта вы ў мінулым годзе прыйшлі ў наш дом і спрабавалі яго разбурыць? Навошта? Якая вам справа да нашых выбараў? Мы ж не лезем у Вялікабрытанію ці Амерыку. Вы ў мінулым годзе фінансавалі мяцеж. Вы фінансавалі! Вы кіравалі мяцяжом з тэрыторыі Польшчы, вы! А за вамі стаялі амерыканцы. Вы прыйшлі ў наш дом. Мы вас не клікалі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі