
Аляксандр Лукашэнка
22 сакавіка, Лагойскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час памятнага мерапрыемства, прымеркаванага да 80-й гадавіны хатынскай трагедыі, усклаў вянок да Вечнага агню, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у мітынгу-рэквіеме, у час якога памяць загінулых ушанавалі мінутай маўчання.
Да гэтага Прэзідэнт азнаёміўся з вынікамі рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу, у прыватнасці, наведаў новы музей, пабудаваны ў Хатыні па яго даручэнні да цяперашняй памятнай даты.-Э-