ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 26 лістапада 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 верасня 2022, 15:12

Лукашэнка ў "Хатыні": трэба берагчы сваё, каб не быць спаленымі ў гэтых хлявах

23 верасня, Лагойскі раён /Кар. БЕЛТА/. Трэба берагчы сваё, прывіваць, пачынаючы з дзіцячага ўзросту, любоў да сваёй краіны і Радзімы. Такое меркаванне кіраўнік дзяржавы выказаў у час размовы з журналістамі ў мемарыяльным комплексе "Хатынь", адказваючы на пытанне аб патрыятычным выхаванні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы з вамі тут знаходзімся і гэта робім. Нам што, трэба было ўкладваць немалыя грошы, каб гэта ўсё неяк падняць на больш высокі ўзровень (размова аб рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу. - Заўвага БЕЛТА)? Але мы ж бачым, што гэта ўсё разбураецца. І трэба яго прывесці ў парадак. А ў імя чаго? У імя таго, каб мы сваіх дзяцей і ўнукаў сюды прыводзілі. І каб яны, ведаючы вось гэта гістарычнае развіццё нашай краіны, ведалі, колькі за гэта жыццяў паклалі, нявінных людзей колькі загінула. Каб яны гэта цанілі і бераглі ў сваёй памяці, пераносілі гэта на краіну", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што часткова гэту работу ў свой час упусцілі, думаючы, што ўсё прыйдзе само сабой. У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць правільнай адукацыі дзяцей, пачынаючы з ранняга ўзросту. Ён нагадаў, у прыватнасці, аб праблемах, узнятых на прыкладзе невялікай прыватнай школы Мінска, аб чым кіраўнік дзяржавы згадваў на нядаўняй сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Аляксандрам Вальфовічам. Тады Прэзідэнт даручыў вычысціць усё ў сістэме адукацыі.

"Лепш затраты панесці цяпер на адукацыі гэтых дадатковых (школьнікаў. - Заўвага БЕЛТА), якія дзесьці па прыватных школах сланяюцца, чым мы потым будзем іх перавыхоўваць. Таму вось адтуль гэта ўсё ідзе - ад дзіцячага сада, ад школы. І вось на такіх прыкладах трэба паказваць. Колькі тут дзетак загінула (у Хатыні. - Заўвага БЕЛТА)! Яны ў чым вінаватыя?! Яны гэтак жа хацелі жыць. А яны згарэлі. За што? Таму трэба сваё берагчы, каб не быць спаленымі ў гэтых хлявах. Таму трэба гэта захоўваць, а не зносіць помнікі, як гэта робяць ачумелыя ў нашых суседзяў", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, нагадаў, што пры вызваленні той жа Польшчы паклалі некалькі соцень тысяч савецкіх салдат, сярод якіх шмат было і беларусаў, а цяпер улады ў гэтай краіне топчуць памяць аб іх.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі