ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 17 мая 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 снежня 2021, 15:24

Лукашэнка: у Гомельскай вобласці няма падстаў быць сераднячком

22 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Пры ўсёй падтрымцы, якая аказваецца, Гомельская вобласць пакуль не раскрыла свой патэнцыял. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на прадстаўленні старшыні Гомельскага аблвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пры той падтрымцы, якая аказваецца пацярпелым раёнам у пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця, вобласць пакуль не раскрыла свой патэнцыял", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ў рэгіёне вырабляюцца амаль усе кормаўборачныя і збожжаўборачныя камбайны, мінеральныя фосфарныя ўгнаенні, больш за 95 працэнтаў сталі, амаль палавіна аўтамабільнага бензіну і дызельнага паліва, тэрмапаліраванага ліставога шкла. Акрамя таго, у рэгіёна выгаднае геаграфічнае становішча і развітая транспартная інфраструктура. Па тэрыторыі вобласці праходзяць транспартныя калідоры Поўнач - Поўдзень і Захад - Усход і іх важнейшыя магістралі. "Я хацеў бы разам з вамі пабудаваць і дарогу з Усходу на Захад. Вядомая дарога ёсць, але ніякая. Я хацеў бы зрабіць такую, як з Мінска да Гомеля", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

"У сукупнасці з багатай мінеральна-сыравіннай базай і высокай лясістасцю тэрыторыі гэта адкрывае ўнікальныя магчымасці для інвестыцыйных прапаноў", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Нельга ігнараваць і багатую гісторыка-культурную спадчыну, і развіты турысцка-рэкрэацыйны патэнцыял вобласці, дадаў Прэзідэнт. На яго думку, у гэтым напрамку ў рэгіёне зроблена нямала: "Калі прыязджаеш у Гомель, асабліва я зверху часта бачу - гэта наогул вельмі прыгажы горад, асабліва ранняй вясной. Прыгажосць неверагодная. Гэта трэба берагчы!"

"Таму ў рэгіёна няма падстаў быць сераднячком па выніках развіцця. А пакуль выглядае гэта менавіта так, калі не горш", - канстатаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі