ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 3 кастрычніка 2023
Мінск Малавоблачна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 мая 2023, 18:08

Лукашэнка: у ЕАЭС патрэбны недыскрымінацыйныя падыходы ў цэнаўтварэнні на паслугі натуральных манаполій

Фота з архіва
Фота з архіва

24 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. На прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза неабходна забяспечыць недыскрымінацыйныя падыходы ў цэнаўтварэнні на паслугі натуральных манаполій. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім выступленні ў Маскве на II Еўразійскім эканамічным форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Развіццё і паглыбленне інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў энергетыцы, умацаванне пазіцый ЕАЭС у кантэксце глабальнай бяспекі застаецца важнейшым прыярытэтам. Перакананы, што эфектыўная работа эканомік нашых краін немагчыма без раўнапраўнага доступу суб'ектаў гаспадарання да энергарэсурсаў і інфраструктуры для іх транспарціроўкі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Мы павінны што б там ні было забяспечыць рэалізацыю недыскрымінацыйных падыходаў у галіне цэнаўтварэння на паслугі натуральных манаполій на ўсёй прасторы ЕАЭС", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі