ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 ліпеня 2022, 18:25

Лукашэнка ў Дзень Незалежнасці ўручыў дзяржузнагароды работнікам культуры

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды работнікам культуры. Урачыстая цырымонія адбылася ў Дзень Незалежнасці ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ўзнагародзіў ордэнам Францыска Скарыны прафесара кафедры музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага майстэрства Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вадзіма Яканюка, медалём Францыска Скарыны - дырэктара Магілёўскага абласнога тэатра лялек Уладзіміра Андрэенку.

Прэзідэнт уручыў нагрудныя знакі да ганаровых званняў "Заслужаны дзеяч культуры" - мастаку-скульптару прафесару кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Аляксандру Фінскаму, "Заслужаны артыст" - артысту балета Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Аляксандру Глазко, мастацкаму кіраўніку Музычнага прадзюсарскага цэнтра "Залатыя галасы" Валерыю Шмату і вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Руслану Чарнецкаму. Нагрудны знак да ганаровага звання народнага артыста Беларусі ўручаны артысту балета (салісту) - вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Антону Краўчанку і артысту драмы, вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Тамары Міронавай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі