ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 кастрычніка 2022, 15:35

Лукашэнка: у Душанбэ я заўсёды адчуваю вельмі цёплае стаўленне да беларускага народа

Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон
Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон

11 кастрычніка, Душанбэ /Кар. БЕЛТА/. У Таджыкістане заўсёды вельмі цёпла ставяцца да беларускага народа. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Душанбэ на перагаворах з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Эмамалі Рахмон адзначыў, што адносіны паміж Таджыкістанам і Беларуссю развіваюцца паступальна па ўсіх напрамках, у тым ліку ў эканамічнай і культурна-гуманітарнай сферах. "Гатовы сёння з вамі абмеркаваць стан і перспектывы нашых узаемаадносін, а таксама міжнародныя, рэгіянальныя пытанні", - сказаў Прэзідэнт Таджыкістана.

"Я лаўлю сябе на думцы, калі ў Душанбэ прыязджаю (ужо не першы раз), што я еду як да сябе дадому. І калі ў мяне пытаюцца ля трапа самалёта: "Як даляцелі?" Ну як можна даляцець да сябе дадому? Таму я заўсёды адчуваю тут вельмі цёплае стаўленне не толькі да членаў нашай дэлегацыі, да мяне, але і да нашага народа. Народы вельмі падобныя", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі