
10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Доме ўрада правядзе пасяджэнне Саўміна, паведамляе БЕЛТА.
"Прэзідэнт збірае вялікі Саўмін. Абмяркуюць вынікі работы эканомікі за 2022 год і вырашэнне актуальных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця на бягучы год", - інфармуе Telegram-канал "Пул Першага".
Пералік пытанняў, як і кола ўдзельнікаў, максімальна шырокае: урад, Адміністрацыя Прэзідэнта, кіраўнікі важнейшых дзяржарганізацый і органаў, губернатары, кіраўніцтва сістэмаўтваральных банкаў.-0-