ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 29 студзеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 кастрычніка 2022, 13:04

Лукашэнка: у аснову цаны павінна быць пакладзена перш за ўсё справядлівасць

У час нарады
У час нарады

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэны павінны быць перш за ўсё справядлівымі, а над сабекоштам тавару трэба працаваць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У аснову канцэпцыі кантролю і рэгулявання цэн (рэгулявання, калі можна і трэба) павінна быць пакладзена... Што, Мікалай Генадзьевіч? - задаў пытанне Аляксандр Лукашэнка ў першага віцэ-прэм'ера.

"Сабекошт", - адзначыў Мікалай Снапкоў.

"Справядлівасць павінна быць, а не сабекошт пакладзены! Паўдня я табе ўчора ўбіваў у галаву, ты мне адразу адказаў: справядлівасць. Сёння - сабекошт", - абурыўся кіраўнік дзяржавы.

"Я ў эканоміцы ўжо..." - спрабаваў апраўдацца першы віцэ-прэм'ер.

"Так-так. Толькі ў эканоміцы такога паняцця - справядлівасць - няма. Я ўчора гаварыў, такой катэгорыі няма. Але ў жыцці людзей, у галовах людзей справядлівасць заўсёды павінна прысутнічаць, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - А сабекошт... Ты маеш рацыю ў тым плане, што, калі вы хочаце быць багацейшымі, скарачайце сабекошт. Але павінна быць справядліва. Вы мяне ні ў чым не пераканаеце".

Прэзідэнт нагадаў аб зарплатах у сферы гандлю: некаторыя ўладальнікі кампаній кожны месяц зарабляюць каля $90-100 тыс., седзячы ў Італіі. У той жа час касіры і прадаўцы ў іх магазінах зарабляюць фактычна ў 270 разоў менш. "Якія могуць быць перакананні і размовы? Дзе гэта справядлівасць? Чаму такая разбежка?" - задаў пытанне кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што на прадпрыемствах дзяржаўнай формы ўласнасці ў зарплат кіраўнікоў ёсць паталок: яна не можа перавышаць больш як у 6 разоў сярэднюю заработную плату па прадпрыемстве.

"Добра, у 6 разоў ад сярэдняй зарплаты. А тут жа ў 200 разоў!" - звярнуў ён увагу.

"Яны афармлялі прэміі ад прыбытку, а не заработныя платы", - растлумачыў Мікалай Снапкоў.

Прэзідэнт расказаў, як выплачвалася зарплата, калі ён кіраваў гаспадаркай у часы Савецкага Саюза: яго прозвішча знаходзілася ў агульным спісе, і ўсе бачылі, колькі зарабляе дырэктар. "Што, сёння дырэктары бедныя? Яны жывуць не горш. На дзяржпрадпрыемствах. А на прыватных прадпрыемствах вы бачыце, што адбываецца. Таму ў аснове павінна быць справядлівасць. Калі вы з губернатарамі вырашыце, што цэны трэба зрушыць - ды хоць у 10 разоў, каб гэтыя тавары былі на паліцах. Зрушвайце, але я буду ведаць, што Снапкоў і губернатар за гэта нясуць адказнасць. Мы сёння наогул не кантралюем гэты працэс. Ходзім натоўпам: дэпутаты, прафсаюзы, Камітэт дзяржкантролю. Не трэба натоўпамі хадзіць, трэба выпрацаваць сістэму, - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы. - А калі трэба недзе павысіць цану - гэта выключны выпадак. Давайце павысім".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі