ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 22 сакавіка 2023
Мінск Малавоблачна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 снежня 2022, 15:47

Лукашэнка: у 2021-2022 гадах з Данбаса павінна была пачацца вайна супраць Расіі, але яна спрацавала на апярэджанне

9 снежня, Бішкек /Кар. БЕЛТА/. У 2021-2022 гадах з Данбаса павінна была пачацца вайна супраць Расіі, але яна спрацавала на апярэджанне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў на палях саміту ЕАЭС у Бішкеку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дакладна ведаем (у бліжэйшы час, я Пуціну сказаў, мы абнародуем гэтыя факты), як яны павінны былі пасля 2020 года - мяцяжу ў Беларусі, калі складзецца сітуацыя і выйдуць на граніцу Смаленскай вобласці з войскамі НАТА (захопяць у нас уладу), пачаць вайну супраць Расіі з Данбаса", - заявіў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, прычынай павінна было паслужыць тое, што Расія захапіла чужыя тэрыторыі. "Адтуль павінна была пачацца вайна ў 2021-м, можа, 2022 годзе. Расія спрацавала на апярэджанне. Таму не трэба Расію папракаць з-за заяў Парашэнкі, Меркель (былыя кіраўнікі Украіны і Германіі. - Заўвага БЕЛТА). Ілжывых заяў, што Расія пачала вайну", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі