Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 лютага 2024, 13:12

Лукашэнка: цяперашнюю ўладу падтрымліваюць больш як 87 працэнтаў насельніцтва, але сёе-тое трэба выпраўляць

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цяперашнюю ўладу падтрымліваюць больш як 87 працэнтаў насельніцтва. Тым не менш, застаюцца пытанні, якія ўлада бачыць і мае намер выпраўляць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з генеральным сакратаром СНД, кіраўніком місіі наглядальнікаў ад СНД Сяргеем Лебедзевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы, зыходзячы з ужо майго вопыту, спрабуем прааналізаваць ход гэтай кампаніі. І бачым, што цяперашнюю ўладу падтрымліваюць больш як 87 працэнтаў насельніцтва. Адназначна падтрымліваюць. Ёсць невялікая колькасць тых, хто вагаецца. Зразумела, ёсць і незадаволеныя людзі. Мы гэта добра разумеем. Таму ў гэтым электаральным цыкле нам трэба аналізаваць і рабіць адпаведныя высновы, трэба сёе-тое выпраўляць. Такіх праблем у нас няшмат. Мы за год іх падцягнем, выправім. І я ўпэўнены, што людзі яшчэ ў большай колькасці прыйдуць на прэзідэнцкія выбары", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Хоць гэта будзе няпросты працэс. Вы як спецыяліст у гэтай справе разумееце, што хістаць нас будуць вельмі сур'ёзна. Але мы гатовы да гэтага. Вельмі сур'ёзна рыхтаваліся і гатовы да правядзення будучых выбараў, якія адбудуцца праз год", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамлялася БЕЛТА са спасылкай на даныя ЦВК Беларусі, яўка выбаршчыкаў на праведзеных выбарах склала больш як 73 працэнты, а ў некаторых рэгіёнах - амаль 77 працэнтаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі