ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 верасня 2022, 13:21

Лукашэнка: ці дастойны тыя, хто збег з краіны і дзейнічае ёй на шкоду, заставацца грамадзянамі Беларусі?

У час нарады
У час нарады

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да пытанняў прадастаўлення грамадзянства трэба падыходзіць узважана і акуратна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях удасканалення заканадаўства аб грамадзянстве і правядзення амністыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Да пытанняў прадастаўлення грамадзянства трэба падыходзіць узважана і акуратна, абавязкова ўлічваючы нацыянальныя інтарэсы, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Аб гэтым я пастаянна патрабую інфармацыю ад адпаведных структур. Я бачу заклапочанасць некаторых нашых грамадзян Беларусі аб тым, што трэба больш акуратна ставіцца да прыёму ў грамадзянства ды і наогул да допуску на тэрыторыю Беларусі грамадзян Украіны. Я хачу гэтым людзям сказаць, што непакоіцца не трэба. Мы ўсё разумеем і бачым. Кожны чалавек, які да нас прыязджае, каб проста перакусіць і назад вярнуцца, або ж застацца тут, або ж транзітам едуць цераз Беларусь, - усё знаходзіцца пад кантролем", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"У рамках падрыхтаванага законапраекта трэба яшчэ раз паглядзець на тых, хто, выехаўшы за мяжу, дзейнічае на шкоду дзяржаве і народу, учыняючы злачынствы. Такія вядомы, усе да адзінага. Мы іх ведаем. Ці дастойны гэтыя людзі заставацца грамадзянамі Беларусі, калі яны збеглі з роднай краіны і фактычна разарвалі з ёй сувязь? Пытанне датычыцца таго, што многія дэпутаты ды і грамадзяне ўзнімалі пытанне: збеглі, шкодзяць, злачынцы фактычна і прадаўжаюць злачынную дзейнасць - прапанава было пазбаўляць іх грамадзянства. Аб гэтым ідзе размова. Таму сёння разгледзім гэты варыянт законапраекта", - растлумачыў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, неабходна таксама абмеркаваць патрабаванні да суайчыннікаў, якія атрымалі карту паляка і іншыя такія дакументы. "Нам трэба разабрацца: або яны грамадзяне Беларусі, або яны проста аблудныя, проста ўзялі гэту карту нібыта выпадкова, або ў іх іншая "арыентацыя". Думаю, у органаў унутраных спраў і дыпламатычнай службы ёсць і іншыя пытанні ў сферы грамадзянства, якія выклікаюць занепакоенасць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Другой тэмай нарады стала амністыя. Апошні раз яе праводзілі ў Беларусі ў маі 2020 года. "Цяпер наша краіна апынулася пад беспрэцэдэнтным націскам Захаду. Але нават у такіх умовах беларускае грамадства застаецца кансалідаваным, з'яднаным. Таму напярэдадні Дня народнага адзінства (як вы ведаеце, адзначаецца 17 верасня) прапануецца абмеркаваць мэтазгоднасць амністыі", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Як далажыў на нарадзе міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, МУС сумесна з іншымі ведамствамі падрыхтавала законапраект аб змяненні закона аб грамадзянстве. Праектам прапануюцца змяненні і дапаўненні шэрага палажэнняў закона аб грамадзянстве для забеспячэння ўнутранай бяспекі дзяржавы, стабільнасці грамадска-палітычнай сістэмы, а таксама яго карэкціроўка з улікам практыкі прымянення.

"Прадугледжваецца магчымасць страты асобай, якая знаходзіцца за межамі Беларусі, беларускага грамадзянства, набытага ў тым ліку і па нараджэнні, пры наяўнасці прыгавору суда Рэспублікі Беларусь, што ўступіў у сілу і пацвярджае ўдзел такой асобы ў экстрэмісцкай дзейнасці або нанясенне ёю цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь згодна з пералікам артыкулаў, якія будуць выкладзены ў законе. Прапануецца, што такое рашэнне будзе прымацца кіраўніком дзяржавы па прапанове камісіі па пытаннях грамадзянства. У далейшым у адносінах да экстрэміста, які страціў грамадзянства Беларусі, прапануецца прымаць рашэнне аб забароне ўезду ў краіну на тэрмін да 30 гадоў. Таксама МУС разлічвае на прафілактычны эфект гэтай заканадаўчай ініцыятывы", - расказаў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі