ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 красавіка 2023, 11:02

Лукашэнка: трэба надаць новы імпульс ІТ-галіне, і гэта датычыцца ўсіх, а не толькі ПВТ

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна надаць новы імпульс развіццю IT-галіны, прычым не толькі для рэзідэнтаў ПВТ. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб праектах указаў па развіцці Парка высокіх тэхналогій, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У лістападзе мінулага года мы ўжо абмяркоўвалі работу нашага Парка высокіх тэхналогій з улікам абстаноўкі, якая склалася вакол Беларусі. Неабходна надаць новы імпульс развіццю галіны, забяспечыць максімальна спрыяльныя ўмовы працы (мы аб гэтым дамовіліся). Прычым не толькі для рэзідэнтаў ПВТ, але і для ўсіх айчынных IT-кампаній, наогул для ўсіх айцішнікаў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт паставіў задачу: ствараць прадукт для патрэб нацыянальнай эканомікі і экспарту. "Задача сур'ёзная. Але апошнія некалькі гадоў у нас задач лёгкіх не бывае", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

"Цяпер наш ПВТ, які доўгі час аўтарытэтныя спецыялізаваныя выданні называлі "раем для праграмістаў" і "Крэмніевай далінай Усходняй Еўропы", хочуць задушыць эканамічна. Такія спробы робяцца", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

У сувязі з гэтым Прэзідэнт заявіў аб гатоўнасці краіны рэагаваць на сітуацыю, рабіць высновы і генерыраваць адпаведныя рашэнні: "Мы прывыклі прымаць такія выклікі і дастойна адказваць на іх. Калі не хочуць нас бачыць у адной частцы планеты, мы, зразумела, ідзём у іншую частку".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі