ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 7 снежня 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 жніўня 2022, 09:06

Лукашэнка: традыцыі павагі і дружбы служаць трывалай асновай для цеснага супрацоўніцтва з Кыргызстанам

Фота за рхіва
Фота за рхіва

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за гады суверэнітэту ў Кыргызстане рэалізаваны важныя ініцыятывы, накіраваныя на ўмацаванне дзяржаўнасці, забеспячэнне росту эканомікі, павышэнне аўтарытэту Кыргызстана на міжнароднай арэне.

"Упэўнены, традыцыі ўзаемнай павагі і дружбы нашых народаў, што складваліся дзесяцігоддзямі, будуць і ў далейшым служыць трывалай асновай для паступальнага развіцця палітычнага дыялогу, пашырэння плённых кантактаў у эканамічнай і гуманітарнай сферах, цеснага супрацоўніцтва ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Садыру Жапараву добрага здароўя і новых здзяйсненняў на карысць Айчыны, а жыхарам Кыргызстана - шчасця, міру і згоды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі