ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 жніўня 2022, 13:13

Лукашэнка: толькі тыя выйдуць з крызісу, хто будзе бегчы, пойдзем пяшком - нас раздавяць

Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з працоўным калектывам
Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з працоўным калектывам

8 жніўня, Мёрскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з працоўным калектывам Мёрскага металапракатнага завода адказаў на пытанне аб шляхах пераадолення эканамічных санкцый, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ва ўмовах санкцыйнага націску важна ведаць стан спраў на прадпрыемствах, удзяляць увагу кожнаму, своечасова вырашаць праблемы, якія ўзнікаюць: "Мы павінны прайсці кожнае прадпрыемства і паглядзець, што яму не хапае. Вось я і прыехаў паглядзець, чаго вам не хапае. Добры бізун - вось, што трэба. Можа, не столькі для вас, колькі для асобных, хто тут знаходзіцца". Прэзідэнт упэўнены, што калектыў Мёрскага завода гатовы працаваць нават у няпростых умовах, паколькі ў вытворчасці ёсць будучыня, яе прадукцыя неабходна і запатрабавана: "Я ведаю, што вы з задавальненнем будзеце працаваць. Вы асвоілі гэту складаную тэхніку, гатовы рабіць тонкі ліст, які робяць адзінкі прадпрыемстваў у свеце. Заказы ёсць. Вы гатовы працаваць, але цягамоціна... Узнікла праблема - яе трэба вырашаць, вырашаць імгненна. Нас паспрабавалі санкцыямі задушыць. Нават вас не задушылі - вы былі фактычна непрацуючае прадпрыемства. А тыя, хто працуе, ім хто перашкаджае працаваць?"

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што попыт на айчынную прадукцыю цяпер вялікі, прычым гэта датычыцца ўсёй лінейкі сельскагаспадарчай тэхнікі і камплектуючых да яе. "З Расіі немцы, амерыканцы пайшлі, якія купілі там заводы, - у нас адкрыўся рынак. Міністр прамысловасці дакладвае: мы не паспяваем для Рассельмаша ў Расіі камплектуючыя, якія яны просяць нас, зрабіць на Гомсельмашы", - сказаў беларускі лідар.

"Попыт на нашу прадукцыя вялізны, - падкрэсліў Прэзідэнт. Гэта час магчымасцей, і толькі тыя выйдуць з крызісу памацнелымі, хто будзе бегчы. Пойдзем пяшком - нас дагоняць і раздавяць, затопчуць".

Прэзідэнт адзначыў, што, нягледзячы на рыторыку і паводзіны некаторых палітыкаў, якія ўводзяць санкцыі, бізнес шукае шляхі ўзаемадзеяння. "Калі ім патрэбна вось гэта "золата", якое вы робіце (размова пра запатрабаваную прадукцыю ММПЗ. - Заўвага БЕЛТА), абходнымі шляхамі, хоць як, цераз Афрыку, Азію, але мы яго прададзім, гэты тавар. І прадаём", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Калі на прыкладзе ММПЗ гаварыць аб цяжкасцях у пастаўцы сыравіны з-за санкцый, то яны, на думку кіраўніка дзяржавы, таксама вырашальныя, таму што па тых жа самых прычынах расійскі металургічны рынак прасеў, там гатовы, вобразна кажучы, па чайнай лыжцы вывозіць метал тым, хто жадае яго набыць.

Прэзідэнт упэўнены, што ў цяперашніх умовах у мёрскага завода ёсць усё неабходнае для эфектыўнай працы. Адзначаецца невялікі дэфіцыт кваліфікаваных спецыялістаў, чалавек 60-80, але гэта пытанне Прэзідэнт прапанаваў вырашаць праз прыцягненне студэнтаў апошніх курсаў ВНУ і іх фінальнае навучанне тут, на месцы. "Але патрэбна жыллё. Жыллё ёсць. Трэба - падтрымаем. Але гэты завод самы сучасны, яго нельга загубіць. Гэта малады завод для моладзі, - заявіў беларускі лідар. - Беражыце гэта прадпрыемства, для вас няма і не будзе ніякіх праблем, таму што прадукцыя, якую вы вырабляеце, патрэбна ва ўсім свеце".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі