ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 чэрвеня 2023, 13:40

Лукашэнка: тэхнічнага збою пры правядзенні ЦЭ не было, але нахамуталі з сістэмай падліку балаў

У час нарады
У час нарады

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэхнічнага збою пры правядзенні цэнтралізаванага экзамену не было, але сістэма падліку балаў аказалася занадта складанай, незразумелай для людзей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па бягучых пытаннях уступнай кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ім былі дадзены даручэнні кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта дасканала разабрацца ў ацэньванні вынікаў тэсціравання. "Праверка паказала, што тэхнічнага збою не было, сістэма падліку балаў, якая прымянялася на цэнтралізаваным тэсціраванні з 2019 года, спрацавала правільна, і я не сумняваюся ў тым, як вы там лічылі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мае прэтэнзіі ў тым, што людзі вас не разумеюць: ні будучыя студэнты (абітурыенты), ні бацькі, ні іншыя людзі - што вы там нахамуталі, напрыдумвалі".

Стварыць трэба было дакладную, зразумелую, простую сістэму, падкрэсліў Прэзідэнт, а замест гэтага яе зрабілі вельмі мудрагелістай. "Вы яе стварылі самі для сябе", - адзначыў ён.

Акрамя таго, былі выяўлены нестыкоўкі паміж вынікамі рэпетыцыйнага тэсціравання і цэнтралізаванага экзамену. "Людзі ж супаставілі і бачаць, што хлопец або дзяўчына, якія атрымалі больш балаў, апынуліся ў горшым становішчы", - прывёў прыклад кіраўнік дзяржавы.

А калі ўжо была зроблена нейкая памылка, не трэба баяцца гэта прызнаць, упэўнены Прэзідэнт. Важна своечасова прыняць неабходныя меры і выправіць стан спраў. "Не трэба баяцца. Калі дапусцілі памылку, трэба яе прызнаць. Чаго мы хаваемся і віляем хвастом перад грамадствам? - сказаў ён. - Дапусцілі памылку? Так, дапусцілі - выправілі, своечасова паправілі, дзякуючы тым жа людзям, якія на гэта адрэагавалі. Не трэба хавацца і нечага баяцца".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі