ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 ліпеня 2021, 13:59

Лукашэнка: свабода слова ў Беларусі перарасла ў экстрэмісцкую дзейнасць

Выступае Аляксандр Лукашэнка
Выступае Аляксандр Лукашэнка

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завяршаецца сістэмная работа па навядзенні парадку ў інфармацыйным полі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам мясцовай вертыкалі па актуальных пытаннях грамадска-палітычнай абстаноўкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння ўжо ўсе павінны разумець, з якой канкрэтнай мэтай па ўсёй краіне ствараліся ангажыраваныя інфармацыйныя рэсурсы: сайты, Telegram-каналы, відэаблогі, групы ў сацыяльных сетках, мэсэнджары. Уся Беларусь была ахутана гэтай сеткай", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што быў сфарміраваны цэлы пояс медыяпарталаў, арыентаваных на канкрэтныя населеныя пункты і цэлыя тэрыторыі. Акрамя Мінска і абласных цэнтраў, асабліва гэта характэрна для палескага рэгіёна, дзе арудавалі як мінімум тры буйныя парталы. Толькі ў гэтым годзе ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключаны больш за сто інтэрнэт-рэсурсаў.

"Завяршаецца сістэмная работа па навядзенні парадку ў інфармацыйным полі. Тут важна разумець: мы змагаемся не з іншадумствам або рознымі меркаваннямі. Барані бог. Пад гэту марку выразаць розныя пункты гледжання - усё, прападзём, загіне краіна. Проста свабода слова, якую мы абараняем канстытуцыйна, сёння перарасла ў экстрэмісцкую дзейнасць. І супраць гэтага мы будзем змагацца жорстка і рашуча. Мы не адступім", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён звярнуў увагу: "Адна гісторыя - крытыкаваць уладу. І мы заўсёды ўспрымалі крытыку адэкватна. Не тое каб ужо вельмі любілі (хто любіць крытыку, напэўна, ніхто). Але адэкватна ўспрымаць трэба. Іншая - заклікаць да бунту і крывавых распраў з тымі, хто не падтрымлівае гэтыя так званыя рэвалюцыйныя, бандыцкія настроі. Нагнятаць атмасферу страху і недаверу праз сфабрыкаваныя злівы, кібератакі і доступ да асабістых даных. Гэтага не будзе".

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаўся аб спробах падарваць сітуацыю знутры. "Пачалі ведаеце калі і з чаго. Дайшлі да змоў, перайшлі да спроб тэрактаў, пагроз мініравання. Гэта звёны аднаго ланцуга і далёка не ўвесь іх арсенал. Як паказваюць выкрытыя факты, усе гэтыя дзеянні не маюць рэальнай сацыяльнай асновы. Мадэратары знаходзяцца за мяжой. Гэта нашы збеглыя і іх замежныя куратары", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што яны працуюць на адну мэту - стварыць ілюзію раздраю ў грамадстве, трымаць людзей у пастаянным напружанні, сфарміраваць вобраз ворага з тых, хто сёння ім процістаіць у барацьбе за беларускія каштоўнасці і сацыяльна арыентаваны палітычны курс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі