ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 9 чэрвеня 2023
Мінск Малавоблачна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 сакавіка 2023, 16:51

Лукашэнка: супрацоўніцтва Беларусі і Расіі заснавана на павазе і ўзаемнай падтрымцы

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі заснавана на павазе і ўзаемнай падтрымцы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На вышэйшым узроўні супрацоўніцтва Беларусі і Расіі грунтуецца на павазе і ўзаемнай падтрымцы бакоў. Закрытых тэм у нас няма", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што ўзаемадзеянне з Расійскай Федэрацыяй мае ўсёабдымны, шматпланавы характар. "Мы выбудавалі даволі эфектыўную мадэль міждзяржаўных адносін, у цэнтры якой знаходзіцца будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. Вопыт нашай інтэграцыі стаў паказальным для іншых аналагічных структур на постсавецкай прасторы. Але ці тое яшчэ будзе!" - падкрэсліў ён.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, менавіта саюзнае будаўніцтва садзейнічала вырашэнню вельмі складаных сацыяльна-эканамічных пытанняў, дазволіўшы дзвюм краінам фарміраваць умовы для ўстойлівага росту эканомік, павелічэння тавараабароту, паспяхова каардынаваць знешнюю палітыку, павышаць абараназдольнасць, захоўваць агульную сацыяльную і гуманітарную прастору.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі