ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 4 кастрычніка 2022
Мінск +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 ліпеня 2022, 11:15

Лукашэнка: супраць Беларусі развязана поўнамаштабная гібрыдная вайна

Фота з архіва
Фота з архіва

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супраць Беларусі развязана поўнамаштабная гібрыдная вайна, якая мае наступальны характар. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўшаноўвання выпускнікоў ваенных ВНУ і вышэйшага афіцэрскага складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што на Беларусь нарастае націск не толькі ў ваенна-палітычнай, але і ў іншых сферах, перш за ўсё ў эканамічнай і інфармацыйнай. "Гэта чарговы раз пацвярджае - супраць Беларусі развязана поўнамаштабная гібрыдная вайна, якая заўсёды мае наступальны характар, - сказаў беларускі лідар. - У гэтай вайне задзейнічаны як нацыянальныя, так і кааліцыйныя структуры Паўночнаатлантычнага блока, якія спецыялізуюцца на правядзенні псіхалагічных аперацый і падрыўных дзеянняў у кіберпрасторы".

Адначасова робяцца спробы раскалоць эканамічныя і палітычныя саюзы, у якія ўваходзяць Беларусь і Расія, канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. "Масіраваны націск прывёў да таго, што, на жаль, некаторыя нашы саюзнікі па АДКБ і СНД займаюць, мякка кажучы, пазіцыю чакання. Але пры гэтым палітыка Беларусі не пахіснулася, мы падтрымліваем дыялог з краінамі, якія паважаюць наша меркаванне і нашы інтарэсы", - заявіў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі