
16 верасня, Самарканд /Кар. БЕЛТА/. Вынік спроб Захаду захаваць аднапалярны свет - вельмі жорсткі палітычны і эканамічны крызіс. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС у Самаркандзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вельмі важна, што ШАС аб'ядноўвае дзяржавы-аднадумцы, якія абапіраюцца на прынцып поліцэнтрычнай мадэлі і рашуча процістаяць спробам асобных краін і блокаў захаваць аднапалярны свет. Вынік спроб устанавіць такі "парадак" у свеце - вельмі жорсткі палітычны і эканамічны крызіс", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
У гэтых умовах, падкрэсліў Прэзідэнт, умацаванне і пашырэнне арганізацыі набывае асаблівае гучанне.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ва ўмовах кардынальных змяненняў у глабальным светаўладкаванні і санкцыйных войнаў, развязаных Захадам, у арганізацыі выпрацоўваюцца цывілізаваныя падыходы да вырашэння актуальных міжнародных і рэгіянальных пытанняў.
"Перакананы, "шанхайскі дух" і ўсебаковае супрацоўніцтва могуць стаць моцным фундаментам для новай архітэктуры свету", - адзначыў беларускі лідар.-0-