ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 29 студзеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 кастрычніка 2022, 09:01

Лукашэнка: спадзяюся, Беларусь і Іспанія застануцца добрымі партнёрамі і захаваюць узаемны інтарэс

Фота з архіва
Фота з архіва

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Каралеўства Іспанія з нацыянальным святам - Днём іспанскай нацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўстаноўлены 30 гадоў таму, аднак для беларусаў Іспанія здаўна вядома як дзяржава з багатай гісторыяй і непаўторнай культурай, сардэчнымі і гасціннымі людзьмі.

"Спадзяюся, што, нягледзячы ні на геаграфічную адлегласць, ні на складаную геапалітычную сітуацыю, Рэспубліка Беларусь і Каралеўства Іспанія застануцца добрымі партнёрамі і захаваюць узаемны інтарэс да падтрымання і развіцця двухбаковага супрацоўніцтва на карысць абодвух народаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім жыхарам Іспаніі моцнага здароўя, міру, стабільнасці і працвітання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі