ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 6 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -10°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 кастрычніка 2022, 09:27

Лукашэнка: Служба бяспекі Прэзідэнта стала надзейным шчытом для беларускага народа і дзяржавы

Фота з архіва
Фота з архіва

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў, афіцэраў, служачых і ветэранаў Службы бяспекі Прэзідэнта Беларусі з днём утварэння ведамства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Больш як чвэрць стагоддзя вы заўсёды на баявым пасту, выконваючы на самым высокім прафесійным узроўні важнейшыя задачы, якія стаяць перад органамі дзяржаўнай аховы. Прыемна, што ў няпросты для краіны час ваеннаслужачыя Службы бяспекі праявілі рашучасць і мужнасць, у найскладанейшых умовах сталі надзейным шчытом ад замахаў на інтарэсы беларускага народа і дзяржавы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, верныя воінскаму абавязку, афіцэрскай чэсці і прысязе, супрацоўнікі Службы бяспекі Прэзідэнта заслужана карыстаюцца ў грамадстве вялікім аўтарытэтам і павагай.

"Упэўнены, кожны з вас і ў далейшым будзе заставацца ўзорам патрыятызму і адданасці роднай Беларусі. Дзякую за бездакорную службу, прыстойнасць, кампетэнтнасць, надзейнасць", - гаворыцца ў віншаванні.

Віншаванне кіраўніка дзяржавы з днём утварэння Службы бяспекі Прэзідэнта

Супрацоўнікам, афіцэрам, служачым і ветэранам

Службы бяспекі

Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Дарагія таварышы!

Віншую вас з днём утварэння Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Больш як чвэрць стагоддзя вы заўсёды на баявым пасту, выконваючы на самым высокім прафесійным узроўні важнейшыя задачы, якія стаяць перад органамі дзяржаўнай аховы.

Прыемна, што ў няпросты для краіны час ваеннаслужачыя Службы бяспекі праявілі рашучасць і мужнасць, у найскладанейшых умовах сталі надзейным шчытом ад замахаў на інтарэсы беларускага народа і дзяржавы.

Верныя воінскаму абавязку, афіцэрскай чэсці і прысязе, вы заслужана карыстаецеся ў грамадстве вялікім аўтарытэтам і павагай.

Упэўнены, кожны з вас і ў далейшым будзе заставацца ўзорам патрыятызму і адданасці роднай Беларусі.

Дзякую за бездакорную службу, прыстойнасць, кампетэнтнасць, надзейнасць. Жадаю новых поспехаў у вашай адказнай дзейнасці ў імя працвітання Айчыны.

Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.

Аляксандр Лукашэнка

25 кастрычніка 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі