ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Ясна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 ліпеня 2022, 11:48

Лукашэнка: сітуацыя ў свеце з прадуктамі харчавання абсалютна няпэўная

У час нарады
У час нарады

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 ліпеня сабраў вялікую селектарную нараду па ўборачнай кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На нарадзе ў Палацы Незалежнасці сабраліся кіраўнікі ўрада, розных міністэрстваў і ведамстваў. Па відэасувязі да нарады падключыліся губернатары, кіраўнікі ўсіх 118 раёнаў і іх намеснікі, дырэктары сельгаспрадпрыемстваў.

Прэзідэнт у першую чаргу растлумачыў, чаму было вырашана правесці нараду менавіта ў такой "старой і праверанай" форме.

"Сітуацыя ў свеце з прадуктамі харчавання вельмі няпэўная. Падкрэсліваю, абсалютна няпэўная. У сувязі з ашалелай сітуацыяй у свеце, калі шчыра гаварыць, мы не ведаем, што будзе заўтра, і гэта самае небяспечнае. Многія гавораць аб тым, што мы напярэдадні голаду. Мы гэта адкідваць не можам і задаём сёння пытанне: а раптам? І калі голад, вы ведаеце яго наступствы. Таму нам трэба сабрацца. Гасподзь падарыў нам цудоўныя ўмовы надвор'я ў бягучым годзе, і мы павінны гэтым скарыстацца", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"І, што немалаважна, я сказаў бы, вельмі важна, мы ў гэтым годзе, калі спрацуем добра, можам нядрэнна зарабіць і паправіць эканоміку сельскай гаспадаркі. Словам, сітуацыя вельмі сур'ёзная і, я сказаў бы, надзвычайная з пункту гледжання арганізацыі работ у вёсцы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі