ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 13 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 красавіка 2022, 09:01

Лукашэнка: шчасце ў беларусаў адно - трэба зберагчы нашу зямлю

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

25 красавіка, Копысь /Кар. БЕЛТА/. Шчасце ў беларусаў адно - трэба зберагчы нашу зямлю. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 24 красавіка, наведваючы на Вялікдзень храм Праабражэння Гасподняга ў гарадскім пасёлку Копысь Аршанскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусам я хачу сказаць: шчасце, па вялікім рахунку, у нас адно - трэба зберагчы нашу зямлю. Таму ў гэтым храме, звяртаючыся да сваіх суайчыннікаў, беларусаў, я хачу папрасіць іх, запатрабаваць, калі хочаце, як Прэзідэнт: беражыце Беларусь. Страціце сваю зямлю - не будзе ў вас ні здароўя, ні шчасця. Не будзе ў вас ні грошай, ні солі і дзяцей вашых не будзе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што гэта разумеюць не ўсе: "Гэта вялікая справа - берагчы Беларусь. Мы ўсе разумеем, калі страчваем нешта ў сваім доме. А гэта вялікі дом. Дык вось запомніце: не будзе гэтага вялікага дома - і вашага маленькага дома не будзе. А калі мы станем на калені, то і нашых праваслаўных храмаў не будзе, як гэта было заўсёды ў гісторыі нашай краіны".

Прэзідэнт дадаў, што Хрыстос ахвяраваў сабой у імя людзей. "І гэта вялікая школа для нас. Мы павінны навучыцца ахвяраваць у імя галоўнага для нас - у імя людзей. А я вас папрасіў бы, каб вы заўсёды цанілі гэтых ахвяравальнікаў, як мы цэнім Яго. На жаль, не так шмат у нас людзей, якія ўмеюць ахвярваць не тое што сабой, але і сваім. Але іх з'яўляецца ўсё больш і больш. І калі мы будзем цаніць гэтых людзей, іх будзе шмат. Прынамсі, дастаткова. Таму мы іх павінны цаніць, любіць і паважаць. Такая філасофія жыцця", - падагульніў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі