
31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ролю навукі ў развіцці краіны трэба значна ўзняць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Месца навукі ў развіцці краіны - аб гэтым нядаўна сказаў - павінна быць больш прыкметным, мякка кажучы. Ролю навукі трэба значна ўзняць, і вучоных у тым ліку. Не вучоных трэба падганяць, а яны павінны рухаць галіны ў новыя тэхналагічныя ўклады ва ўмовах вострай канкурэнцыі. У вас усе правы для гэтага", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што айчынная навука можа шмат што: ад штучнага інтэлекту да жыццёва важных лекавых прэпаратаў і тэхналогій. "Выстаўка "Беларусь інтэлектуальная", якая прайшла па ўсіх рэгіёнах, гэта наглядна прадэманстравала. Хутка пабудуем вялікі - у гісторыі такога ў Беларусі не было - выставачны комплекс, дзе будуць гэтыя дасягненні прадстаўлены", - анансаваў ён.-0-