ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 5 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -9°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 верасня 2022, 12:35

Лукашэнка: роля Заходняга аператыўнага камандавання ў цяперашніх умовах вельмі ўзрастае

Фота з архіва
Фота з архіва

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў афіцэраў, ветэранаў і служачых Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл з 80-годдзем утварэння аб'яднання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Заходняе аператыўнае камандаванне стала правапераемнікам праслаўленай 28-й Чырванасцяжнай агульнавайсковай арміі. Воіны аб'яднання, сфарміраванага ў цяжкія дні восені 1942 года, праяўляючы масавы гераізм, унеслі неацэнны ўклад у вызваленне Беларусі і Украіны, удзельнічалі ва ўзяцці Берліна і Прагі.

"Памяць аб гэтай гераічнай гісторыі мы свята захоўваем, а баявы вопыт нашых дзядоў-пераможцаў сёння запатрабаваны як ніколі, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Напружанасць паблізу граніц Беларусі пастаянна ўзмацняецца, і ў гэтых умовах вельмі ўзрастае роля Заходняга аператыўнага камандавання як галоўнага фарпоста на заходніх рубяжах нашай Радзімы".

"Упэўнены, што вы з гонарам справіцеся з усімі пастаўленымі задачамі па забеспячэнні ваеннай бяспекі дзяржавы і абароніце спакой і мірную працу беларускага народа. Дзякую за службу", - гаворыцца ў віншаванні.

Афіцэрам, ветэранам і служачым Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Дарагія таварышы!

Віншую вас з 80-годдзем утварэння Заходняга аператыўнага камандавання - правапераемніка праслаўленай 28-й Чырванасцяжнай агульнавайсковай арміі.

Воіны аб'яднання, сфарміраванага ў цяжкія дні восені 1942 года, праяўляючы масавы гераізм, унеслі неацэнны ўклад у вызваленне Беларусі і Украіны, удзельнічалі ва ўзяцці Берліна і Прагі. Памяць аб гэтай гераічнай гісторыі мы свята захоўваем, а баявы вопыт нашых дзядоў-пераможцаў сёння запатрабаваны як ніколі.

Напружанасць паблізу граніц Беларусі пастаянна ўзмацняецца, і ў гэтых умовах вельмі ўзрастае роля Заходняга аператыўнага камандавання як галоўнага фарпоста на заходніх рубяжах нашай Радзімы.

Упэўнены, што вы з гонарам справіцеся з усімі пастаўленымі задачамі па забеспячэнні ваеннай бяспекі дзяржавы і абароніце спакой і мірную працу беларускага народа.

Дзякую за службу.

Жадаю ўсім ветэранам, ваеннаслужачым і грамадзянскаму персаналу моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў у справе служэння Айчыне - Рэспубліцы Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі