ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 26 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 жніўня 2022, 09:11

Лукашэнка разлічвае на ўмацаванне двухбаковых сувязей з Малайзіяй

Фота з архіва
Фота з архіва

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Вярхоўнага правіцеля Малайзіі, султана Паханга Абдулу Рыаятудзіна Аль-Мустафу Білаха Шаха і народ гэтай краіны з 65-й гадавінай абвяшчэння незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За час суверэннага існавання Малайзія стала адным з эканамічных лідараў Азіі, ператварылася ў буйнейшы ў свеце цэнтр ісламскай эканамічнай сістэмы. У гэтым годзе Мінск і Куала-Лумпур адзначаюць 30-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін. Прыемна, што за гэты перыяд супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі набыло ўстойлівы характар дзякуючы паступальнаму павелічэнню гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй, пашырэнню ўзаемадзеяння ў ваенна-тэхнічнай сферы, развіццю дагаворна-прававой базы", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што Беларусь і Малайзія будуць і ў далейшым сумесна працаваць для ўмацавання двухбаковых сувязей і вырашэння актуальных міжнародных праблем, у тым ліку ў галіне харчовай бяспекі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Вярхоўнаму правіцелю Малайзіі выдатнага здароўя і дабрабыту, а таксама шчасця і працвітання малайзійскаму народу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі