ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 мая 2022, 11:04

Лукашэнка: разбурэнне Украіны і страта яе цэласнасці непрымальныя

Фота з архіва
Фота з архіва

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Разбурэнне Украіны і страта яе цэласнасці непрымальныя. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Associated Press, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я вам скажу адну думку, якая мяне не пакідае апошнім часам. Вы ведаеце, мне здаецца, ну такая шалёная думка, што калі далей так будзе паводзіць сябе, напрыклад, Польшча, іншыя краіны, то мы, Беларусь, Расія і Украіна, будзем разам ваяваць супраць вас, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Таму што ў Польшчы ўжо асобныя дзеячы і палітыкі точаць шашкі і шаблі і бачаць Заходнюю Украіну ў складзе Польшчы. Гэта значыць ужо ў галаве расчляненне Украіны".

"Нават цяперашняе кіраўніцтва Украіны сабе гэтага дазволіць не можа, - прадоўжыў Прэзідэнт Беларусі. - Самі яны, украінцы, процістаяць так званым цяперашнім саюзнікам не змогуць. Таму я не выключаю, што нам, тром славянскім народам, у тым ліку ўкраінцам, давядзецца абараняць цэласнасць Украіны".

"Для мяне разбурэнне Украіны і страта цэласнасці Украіны, незалежнасці непрымальныя. І я буду рабіць усё, каб Украіна засталася ў сваіх граніцах, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта і Зяленскі бачыць. Таму вось такая незвычайная шалёная думка, што мы будзем разам процістаяць палякам там або яшчэ камусьці... Хто такія палякі? Гэта вы, гэта амерыканцы (размова аб залежнасці палітыкі Польшчы ад ЗША. - Заўвага БЕЛТА). З аднаго боку Англія, з іншага боку Польшча, і вы ў ціскі ўзялі Еўрапейскі саюз і так моцна трымаеце, каб яны не варушыліся. Таму час пакажа".

"Гэта будзе эскалацыя вельмі сур'ёзная, таму трэба спыніцца", - заклікаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі