Сцяг Аўторак, 27 лютага 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 сакавіка 2023, 15:24

Лукашэнка растлумачыў, чаму на Захадзе злуюцца з-за візіту Сі Цзіньпіна ў Расію

22 сакавіка, Лагойскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, чаму на Захадзе злуюцца з-за візіту Сі Цзіньпіна ў Расію. Адпаведныя заявы ён зрабіў, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ўпэўнены, што рухаемся ў правільным напрамку. Прынамсі, што датычыцца Беларусі і Расіі. Рухаемся туды, дзе адчынены нам дзверы. Дзе перад намі зачынілі дзверы - ну чаго ў гэтыя дзверы біцца? Яны да нас прыйдуць. Яны ціхенька з-пад плінтуса вылазяць, заходзяць, гандлююць і іншае. Еўропа ўжо выстаўляе прэтэнзіі Амерыцы, што, падштурхоўваючы іх (да санкцый і разрыву адносін. - Заўвага БЕЛТА), амерыканцы вельмі добра гандлююць з расіянамі і гэтак далей. Гэта бізнес. І гэта паршывыя палітыкі на Захадзе, якія адной рукой ствараюць гэту сітуацыю, а другой спрабуюць неяк па-махлярску з намі не толькі размаўляць, але і гандляваць, і развіваць эканоміку. Таму ідзём туды, дзе нас чакаюць. Мы робім правільна. Але і яны зразумелі, што зрабілі няправільна", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб сваіх ранейшых сустрэчах з высокімі прадстаўнікамі ЗША ў часы прэзідэнцтва Дональда Трампа. І тады кіраўнік дзяржавы ім сказаў: "Вы што, звар'яцелі наогул? Перадайце свайму Прэзідэнту, што нічога лепшага для нас, для Расіі, для Кітая яны не зрабілі, аб'яднаўшы нас разам".

"Вы (Захад. - Заўвага БЕЛТА) нас проста аб'ядноўваеце. А супраць гэтага фронту яны не выстаяць. Болтан (экс-саветнік Прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан. - Заўвага БЕЛТА) гэта сёння паўтарыў. Таму яны злуюцца. Яны зразумелі, што яны зрабілі ўсё, каб аб'яднаць магутную рэсурсную, касмічную, ядзерную дзяржаву Расію і такую ж магутную, з чалавечым рэсурсам, ядзерную краіну, накіраваную ў будучыню (і ўжо лічыце першую краіну) - Кітай. Таму і злуюцца", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-Э-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі