ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Ясна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 ліпеня 2022, 21:27

Лукашэнка: расшырэнне НАТА на ўсход раскідала славян па розныя бакі барыкад

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

14 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Расшырэнне НАТА на ўсход раскідала славян па розныя бакі барыкад. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі адкрыцця XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў 1990-я гады, калі ствараўся "Славянскі базар", нельга было і падумаць, што адзіны славянскі свет, моцны сваёй тысячагадовай гісторыяй, будзе пастаўлены ва ўмовы палітычнага і культурнага выжывання.

"Мы нават не маглі ўявіць, што з палітычнай карты знікне дружалюбная нам Югаславія, постсавецкая прастора паглыбіцца ў шэраг узброеных канфліктаў, а блок НАТА, ваенны блок, расшырыцца на ўсход, раскідаўшы славян па розныя бакі барыкад", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Але самы знішчальны ўдар, паводле слоў Прэзідэнта, быў нанесены восем гадоў таму адразу ў самае сэрца славянскага свету - у беларуска-расійска-ўкраінскае братэрства.

"І як бы сёння ні пераварочвалі гісторыю з ног на галаву, мы страцілі Украіну задоўга да пачатку спецыяльнай аперацыі, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Тады, калі яе палітыкі самі адмовіліся ад славянскай ідэнтычнасці. Калі нам цудам удавалася прывесці на гэту сцэну ўкраінцаў, нават тых, якія даўно жывуць у іншых краінах. Але чаго б нам гэта ні каштавала, на адкрыцці "Славянскага базару" гучала ўкраінская мова. І будзе гучаць, у тым ліку сёння. Больш таго: яна будзе тут гучаць заўсёды!"-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі