ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 29 студзеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 лістапада 2022, 15:27

Лукашэнка расказаў пра сваю галоўную мару, і яна вельмі беларуская

У час сустрэчы з работнікамі БНБК
У час сустрэчы з работнікамі БНБК

4 лістапада, Пухавіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з работнікамі БНБК расказаў пра сваю галоўную мару, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пытанне датычылася таго, аб чым цяпер марыць кіраўнік беларускай дзяржавы. Паколькі, напрыклад, у свой час ён хацеў, каб у Беларусі была свая вытворчасць легкавых аўтамабіляў, і гэта здзейснілася. Гэтак жа, як і будаўніцтва БНБК.

"Самая галоўная мая мара, як у нас у Беларусі заўжды казалі - "каб не было вайны", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Хачу, каб вы спакойна жылі. Я часта гавару пра гэта. Давайце будзем працаваць, спакойна жыць", - заклікаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама нагадаў аб сваім закліку, каб кожны займаўся сваёй справай дзеля агульнага дабрабыту. "Кожны павінен займацца сваёй справай. Ні ў якім разе не дапускайце нават невялікай нейкай расхлябанасці, недысцыплінаванасці, што прывядзе абавязкова да дэстабілізацыі абстаноўкі. А гэтым адразу ж скарыстаюцца нашы сапернікі. Толькі ад нас гэта ўсё залежыць. Таму жывіце спакойна, не перажывайце, усё ў нас наладзіцца. Усё чаго няма, мы купім, як я гавару. Шчасця і поспехаў вам", - сказаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі