ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 3 ліпеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 снежня 2021, 09:54

Лукашэнка расказаў пра подзвіг у ахове здароўя, чаго не робіць ні адна краіна ў свеце

Фота з архіва
Фота з архіва

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў высокую ацэнку беларускім урачам, якія ва ўмовах пандэміі COVID-19 хутка сарыентаваліся і навучыліся лячыць людзей ад гэтай новай хваробы. Аб гэтым ён заявіў 14 снежня на сустрэчы з актывам Магілёўскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У сваім выступленні Прэзідэнт закрануў тэму пандэміі. Паводле яго слоў, не адхіляючы наяўнасці адпаведных выклікаў, трэба разам з тым спакойна рэагаваць на сітуацыю, якую ў свеце часам штучна спрабуюць падаграваць. "Я не хачу сказаць, што гэтага (захваральнасці і звязаных з гэтым пытанняў лячэння людзей. - Заўвага БЕЛТА) няма. Але псіхозу гэтага быць не павінна", - падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што ў Беларусі ў першую чаргу ўдзяляюць увагу методыкам лячэння людзей, забеспячэнню лякарствамі і ўсім неабходным.

"Урачы малайцы, яны навучыліся лячыць, хутка сарыентаваліся! - сказаў ён. - Асаблівасць наша ў чым: у нас інфекцыяністы (свяцілы гэтыя) менш за ўсё лечаць людзей, я іх увагу на гэта не адцягваю. Яны прыязджаюць і вучаць урачоў - педыятры, хірургі і іншыя. Яны іх навучылі і цяпер кантралююць, як яны лечаць. Вось у чым подзвіг у ахове здароўя! Тое, што не робіць ні адна краіна ў свеце".

"Вось гэта і ёсць мабілізацыя. Так дзяржава павінна працаваць. І калі мы хочам выжыць, мы павінны мабілізавацца. Нам спакойнага жыцця ніхто не дасць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, як у шэрагу краін рэагуюць на пратэсты сваіх грамадзян супраць лакдаўнаў. "Закрыюць, лакдаўн аб'явяць, паліваюць слёзатачывым газам, і ніхто іх не папракае, - заўважыў ён. - А чаму закрываюць? Не таму, каб іх засцерагчы. А таму, што сістэма аховы здароўя не спраўляецца з лячэннем людзей. Дык вы ж багатыя: разгарніце койкі, дайце гэтага кіслароду, лякарства! Прыедзьце, мы вам скажам, як лячыць, ды і гэта ўжо не сакрэт. А там жа грошай гэта каштуе, і не кожны прыватнік хоча гэта рабіць. Багатага лечаць, хто можа заплаціць".

У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы нагадаў і аб трагічных выніках пандэміі сярод жыхароў дамоў састарэлых у некаторых заходніх краінах, у той час як у Беларусі змаглі выбудаваць эфектыўную сістэму ў гэтым пытанні: "Я паклікаў старшыню Палаты прадстаўнікоў і сказаў: галавой з дэпутатамі адказваеш за іх, ідзі выпрацоўвай сістэму і ратуй. І мы вахтавым метадам да гэтага часу даглядаем гэтых людзей. І там сітуацыя самая нескладаная. Мы выратавалі гэтых людзей. Там (на Захадзе. - Заўвага. БЕЛТА) махнулі на іх, за іх няма каму было плаціць. Вось вам прыватная і дзяржаўная ахова здароўя".

Нягледзячы на выбудаваную сістэму дзяржаўнай аховы здароўя, Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу, што людзі павінны і больш уважліва ставіцца да ўласнага здароўя, падтрымліваць рэгулярную фізічную актыўнасць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі