ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 28 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 сакавіка 2023, 14:55

Лукашэнка расказаў інсайдарскую інфармацыю: бакі на лініі фронту ва Украіне пачынаюць ужо дамаўляцца

Фота з архіва
Фота з архіва

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў інсайдарскую інфармацыю аб тым, што людзі па абодва бакі фронту ва Украіне пачынаюць ужо дамаўляцца - камандзіры рот, узводаў, камбаты. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта не трэба ўтойваць нікому: з аднаго і з другога боку ваенныя і людзі не разумеюць, за што яны ваююць. На фронце людзі не разумеюць, за што яны ваююць, за што яны заўтра павінны ісці гінуць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што савецкі народ перажыў Вялікую Айчынную вайну, але тады ён ведаў, што змагаецца за сваю зямлю, тым больш фашысты тады палілі ўсё без разбору, гэта быў не проста "мардабой ваенных". "Гэта была іншая вайна, і тады адзін бок разумеў, што ён выйграе. Сёння абодва бакі разумеюць, што дабівацца перамогі нельга. Украінцы лічаць, што яны перамогуць. Гэта глупства. Немагчыма перамагчы ядзерную дзяржаву. І калі расійскае кіраўніцтва зразумее, што сітуацыя пагражае распадам Расіі, будзе прыменена самая страшная зброя. Гэтага дапусціць нельга", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Але небяспечна трэцяе: гэтыя людзі, якія не разумеюць, за што ваююць, на лініі сутыкнення дамовяцца. Здаю вам інсайдарскую інфармацыю: гэта пачалося ўжо. Камандзіры рот, камандзіры ўзводаў, камбаты пачынаюць дамаўляцца. Даходзіць да таго, што яны паведамляюць расіянам, што "вось у гэтым квадраце заўтра будзе нанесены ўдар". Расіяне адыходзяць. Удар нанеслі - вярнуліся. І наадварот. Людзі на фронце не хочуць ваяваць, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Тыя нацыяналісты, нацмены і фашысты, якіх мы называлі так, іх ужо няма. На жаль. Гэта таксама былі людзі. Іх няма. Хто ваюе? Ваююць мабілізаваныя. Не зусім падрыхтаваныя, часта неабутыя і неапранутыя. Вельмі часта галодныя, гніюць у акопах. Яны што, хочуць ваяваць? У іх у галаве жонка, любімая жанчына, дзеткі. Яны не хочуць ваяваць, таму што не разумеюць, за што ваююць".

Таму, упэўнены беларускі лідар, важна як мага хутчэй пачаць перагаворы аб міры. "Трэба ісці на гэтыя перагаворы і ісці прама. Не чакаць пасрэднікаў ні з Захаду, ні з Усходу. Трэба разумець Украіне, а магчыма, і Расіі ў тым ліку (хоць тут эканамічная моц не сувымерная), што, калі заўтра ў якой-небудзь частцы планеты - а іскрыць усюды - успыхне хоць невялікі канфлікт, пра Украіну забудуць. Ніхто ім не прывязе і не дасць зброю. І што тады? Нават калі не паражэнне, адны яны не адновяць краіну. Таму, сабраўшы мазгі ў кулак, узяўшыся за галаву, трэба дакладна разумець усім: сесці за стол перагавораў і дамаўляцца", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі