ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 3 кастрычніка 2022
Мінск +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 чэрвеня 2022, 11:39

Лукашэнка расказаў, хто ў бліжэйшай будучыні будзе дыктаваць моду для ўсяго свету

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў бліжэйшай будучыні буйныя азіяцкія краіны будуць вызначаць сусветнае развіццё. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з паслом Індыі ў Беларусі Алокам Ранджанам Джа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як гісторык, я абсалютна ўпэўнены ў тым (і гэта мы ўжо з вамі ўбачым у бліжэйшы час), што ўся планета будзе развівацца, арыентуючыся на тую частку Азіі, у якой размешчана Індыя. Вялікі Кітай, велізарная Індыя. Вельмі перспектыўныя, дынамічна развіваюцца, яны будуць дыктаваць моду ў бліжэйшай будучыні для ўсяго свету", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Мы вітаем такую будучыню планеты і, зразумела, хацелі б знайсці сваё месца ў растучай індыйскай эканоміцы. Хацелі б карыстацца і мець падтрымку індыйскай дзяржавы на ўсіх узроўнях. У даўгу не застанёмся", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі