ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 29 студзеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 лістапада 2022, 13:31

Лукашэнка расказаў, да якога выніку трэба імкнуцца ў бітве за ўраджай

Фота з архіва
Фота з архіва

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым ушаноўванні перадавікоў аграпрамысловага комплексу расказаў, да якога выніку трэба імкнуцца ў бітве за ўраджай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што ў гэтым годзе быў сабраны рэкордны ўраджай: намалочана звыш 10,5 мільёна тон збожжа. "Гэта амаль на паўтара мільёна больш за мінулагодні ўзровень", - заўважыў ён.

Перш за ўсё Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лідараў: Мінскую вобласць, Гродзенскую, Брэсцкую. З ураджаем звыш 100 тыс. тон заканчвае сезон 21 раён рэспублікі. Сярод сельгаспрадпрыемстваў наперадзе "Гастэлаўскае" Мінскага раёна, філіял "Праўда-Агра" агракамбіната "Дзяржынскі", кааператывы "Гродзенскі" і імя В.І.Крамко Гродзенскага раёна.

"Усе вобласці істотна прыбавілі ў вытворчасці азімага ячменю. Дзякуючы выкарыстанню айчыннага сорту павялічылі плошчы сяўбы. Вынік - намалочана звыш 300 тысяч тон, што ў два разы больш за мінулагодні. Трэба і ў наступным годзе павялічыць у два разы намалот азімага ячменю. Мы атрымалі добры ўраджай алейнага семя - амаль мільён тон. Гэтага аб'ёму дастаткова для забеспячэння ўнутранага рынку алеем. Захоўваем высокі ўзровень у вытворчасці бульбы, агародніны, пладова-ягаднай прадукцыі, - канстатаваў Прэзідэнт. - Сады, закладзеныя па інтэнсіўных тэхналогіях у сельскагаспадарчым прадпрыемстве імя Сянько Гродзенскага раёна, далі нам звыш тысячы тон садавіны з плошчы ўсяго 26 гектараў. Фермеры Брэсцкай вобласці змаглі атрымаць ураджай больш за 50 тон з гектара. Такіх прыкладаў па ўсёй рэспубліцы дастаткова".

У гэтай, як усе прывыклі гаварыць, барацьбе за ўраджай ёсць і асабістыя рэкорды, адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Іх шмат, але асобна скажу пра самае, на мой погляд, паказальнае. Экіпаж у складзе Сяргея Максімца з акцыянернага таварыства "Крутагор'е-Петкавічы" Дзяржынскага раёна і Васіля Зура, работніка "Гомсельмаша", на айчынным серыйным камбайне "Палессе" намалаціў звыш 6 тысяч тон збожжа, пакінуўшы далёка ззаду хвалёныя "Клаасы" і "Джон Дзіры". Удумайцеся, гэта два эшалоны хлеба, адзін экіпаж! Гэта той вынік, да якога мы павінны імкнуцца", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі