ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 24 студзеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -14°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 снежня 2021, 19:18

Лукашэнка расказаў, чаму не атрымалася размясціць беларускіх пагранічнікаў на граніцы Украіны і Расіі

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву расказаў, чаму не атрымалася размясціць беларускіх пагранічнікаў на граніцы Украіны і Расіі, перадае БЕЛТА.

"Для мяне больш чым зразумела, што адбываецца на Украіне і якое выйсце з гэтай сітуацыі. Але гэта выйсце тады не выкарысталі. Я гатовы нават на 400 кіламетрах украінска-расійскай граніцы ўвесці сваіх пагранічнікаў. Я быў гатовы перакрыць гэту граніцу", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у разгар вайны на Данбасе ён абмяркоўваў гэта пытанне з расійскім Прэзідэнтам. І тады Уладзімір Пуцін адзначыў нейтралітэт беларускага боку і падтрымаў прапанову. "Але Украіна выступіла супраць. Гэта значыць любыя нармальныя ініцыятывы яны тарпедуюць", - звярнуў увагу Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі