ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск Малавоблачна +28°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 красавіка 2022, 14:44

Лукашэнка расказаў аб праведзенай Беларуссю аперацыі па вяртанні з Украіны дальнабойшчыкаў

Фота з архіва
Фота з архіва

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Савета бяспекі расказаў аб праведзенай Беларуссю спецаперацыі па вызваленні сваіх грамадзян ва Украіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дайшло да таго, што гэтыя нягоднікі пачалі захопліваць там нашых людзей, перш за ўсё вадзіцеляў аўтамабіляў, якія ў той час трапілі туды. Арыштавалі паўтары тысячы нашых вагонаў, захапілі нашы аўтамабілі і да сотні, па-мойму, нашых хлопцаў, якія кіравалі гэтымі фурамі. Я папярэджваў украінцаў, што мы вымушаны будзем правесці спецыяльную аперацыю па вызваленні гэтых людзей. Мы такую спецыяльную аперацыю правялі і ўсіх нашых людзей вызвалілі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт не стаў удавацца ў падрабязнасці, але даручыў старшыні КДБ Івану Тэртэлю прысвоіць дзяржаўныя ўзнагароды ўсім, хто быў задзейнічаны ў гэтай аперацыі.

"Бліскуча правялі, нават вы не заўважылі, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Савета бяспекі. - Калі там у нас адзін, два, тры, пяць чалавек дзесьці засталіся, трэба жорстка паставіць умовы (няхай Макей размаўляе з гэтым паслом Украіны), што, калі гэта не будзе зроблена, мы ўжо адкажам інакш. Яны вельмі многім рызыкуюць. Бо і тут нямала на чале з паслом украінцаў, мы ж да іх ставімся згодна з законам, па-чалавечы. Але гэта ўжо не тая сітуацыя. Таму: паводзілі сябе брыдка, мы вымушаны былі рэагаваць", - падагульніў кіраўнік дзяржавы.

На пасяджэнні Савета бяспекі Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што на перагаворах аб мірным урэгуляванні ва Украіне павінна прагучаць і пазіцыя Беларусі.

"Я хачу проста ўпершыню вам абазначыць на сённяшні дзень нашу пазіцыю, якая даведзена да міністра замежных спраў і даручана МЗС яе рэалізаваць. Не можа быць перагавораў без удзелу Беларусі. Калі вы нас увязалі ў гэта, перш за ўсё заходнія краіны, там, на гэтых перагаворах, зразумела, павінна прагучаць пазіцыя Беларусі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі