
23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лютага падпісаў указы аб прысваенні генеральскіх званняў і класных чыноў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Палкоўнікам Андрэю Гарбаценку і Вадзіму Шадуру прысвоена чарговае воінскае званне генерал-маёра.
Класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3-га класа прысвоены пракурорам Віцебскай і Мінскай абласцей Ігару Украінцу і Юрыю Шчацько адпаведна.
Палкоўніку юстыцыі Анатолю Васільеву прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі, а палкоўнікам міліцыі Дзмітрыю Разянкову і Алегу Шулякоўскаму - генерал-маёра міліцыі.
Персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы ІІІ рангу прысвоена намеснікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Эдуарду Даніловічу і Андрэю Бальшакову.-0-