ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2023, 10:17

Лукашэнка прысутнічае на Парадзе Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве

Фота ТАСС
Фота ТАСС

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысутнічае на парадзе ў гонар 78-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, які праходзіць на Краснай плошчы ў Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Парад прымае Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Разам з ім на трыбунах лідары іншых краін СНД. У прамой трансляцыі мерапрыемства паказалі, як кіраўнікі дзяржаў разам прыбылі на Красную плошчу. Да гэтага Прэзідэнт Расіі асабіста прывітаў кожнага.

Плануецца, што пасля завяршэння парада лідары краін ускладуць вянкі да Магілы Невядомага Салдата ў Аляксандраўскім садзе ля сцен Крамля.

Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Маскву вечарам 8 мая напярэдадні Дня Перамогі.

Як паведамлялася БЕЛТА, ганаровымі гасцямі парада Перамогі ў Маскве таксама сталі беларускія курсанты - пераможцы конкурсу "Курсант года - 2022".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі