ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 8 жніўня 2022
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 чэрвеня 2022, 10:07

Лукашэнка прыме ўдзел у адкрыцці дзіцячай паліклінікі ў Мінску

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Мінску прыме ўдзел у цырымоніі ўрачыстага адкрыцця 9-й гарадской дзіцячай паліклінікі.

Новы будынак паліклінікі пабудаваны на месцы старога. Гэта ўстанова аховы здароўя з'яўляецца адзінай шматпрофільнай амбулаторна-паліклінічнай установай, што аказвае кваліфікаваную і спецыялізаваную дапамогу дзецям і падлеткам, якія пражываюць у Партызанскім раёне Мінска, а таксама дзецям з Ленінскага і Заводскага раёнаў. Усяго паліклініка абслугоўвае больш за 15,5 тыс. дзяцей. Яна аснашчана сучасным, высокатэхналагічным абсталяваннем. Больш таго, новы будынак дае магчымасць размясціць усе неабходныя аддзяленні і кабінеты, што значна палепшыць даступнасць і якасць медыцынскай дапамогі.

Прэзідэнту даложаць аб арганізацыі педыятрычнай службы ў Беларусі і Мінску, аб рабоце паліклінікі і перспектывах на новых пляцоўках. Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з работай установы, наведае некаторыя аддзяленні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі